Вы тут

У чацвер чакаюцца дажджы, на Гомельшчыне — да +20

pixabay.com

Пераважна воблачнае надвор'е прагназуецца ў Беларусі 3 кастрычніка, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. 

Уначы будзе ад 8 да 14 са знакам "плюс". Удзень прагназуецца 10-16 вышэй за нуль, у паўднёва-ўсходніх раёнах — 17-20 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.