У чацвер будзе надвор’е з моцным ветрам і дажджамі

У чацвер будзе надвор’е з моцным ветрам і дажджамі

У бліжэйшыя суткі, 17 сакавіка, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы, па ўсходзе — з мокрым снегам.

Вецер будзе паўночна-заходні 6-11 метраў за секунду, удзень з парывамі да 14 метраў за секунду, месцамі ў паўночна-ўсходніх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Удзень чакаецца 2-8 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі