У Бруселі адрэагавалі на затрыманні ў Беларусі, якія прайшлі 25 сакавіка

У Бруселі адрэагавалі на затрыманні ў Беларусі, якія прайшлі 25 сакавіка

У Бруселі адрэагавалі на затрыманні ў Беларусі, якія прайшлі 25 сакавіка. Заяву апублікавала Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. У ёй адзначаецца, што мінскія ўлады дазволілі святочны мітынг і канцэрт, але не дазволілі шэсце. У выніку “рэакцыя беларускіх уладаў была непрапарцыйнай”. У ЕС чакаюць, што ўсе затрыманыя “будуць неадкладна вызваленыя”. У заяве нагадваецца, што “дэмакратычныя прынцыпы і асноўныя свабоды слова, сходаў, асацыяцый і сродкаў масавай інфармацыі павінны быць цалкам забяспечаныя ў любым дэмакратычным грамадстве”. Уладам нашай краіны ў чарговы раз нагадалі пра неабходнасць павагі да ўніверсальных фундаментальных свабод, вяршэнства закону і правоў чалавека.

25 сакавіка ў Мінску і ў рэгіёнах было затрымана больш за 100 чалавек. У той жа дзень іх вызвалілі. Некаторых з гэтых людзей чакаюць суды.

МЗС Беларусі ўжо пракаментавала заяву Качыянчыч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі