Вы тут

У Брэсце з'явіўся мурал з вялізнай птушкай

Птушыны мурал / АПБ

У Брэсце на набярэжнай Францішка Скарыны на шматпавярховіку з'явіўся мурал з вялізнай птушкай. Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" працягвае ўпрыгожваць беларускія гарады птушынымі мураламі, а дапамагае ёй мастак Алесь Kontra. На гэты раз быў намаляваны сокал-пустальга.

Ініцыятары хочуць з дапамогай мурала звярнуць увагу на праблемы гарадскіх пустэльг — вясной у Брэсце сакаляняты, яшчэ не ўмеючы лётаць, апынаюцца на зямлі. І ім патрэбна дапамога людзей.

Раней птушыныя муралы з'явіліся на фасадах дамоў у Мінску, Валожыне, Гомелі, Клічаве, Маларыце і Івянцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.