У Брэсце распачаўся міжнародны гандбольны турнір (фота)

Спаборніцтвы адкрыліся гульнёй паміж чэмпіёнамі Украіны і Расіі — клубамі "Матор" і "Чэхаўскія мядзведзі". Каманда з Запарожжа ўпэўнена абыграла супернікаў з Чэхава Маскоўскай вобласці (34:28).

У той жа вечар паміж сабой згулялі БГК імя Мяшкова і румынскі "Одархей" (Одархею-Секуйеск). Лік сустрэчы — 36:30 на карысць гаспадароў турніру.

Кубак галоўнага спонсара Брэсцкага гандбольнага клуба праводзіцца з 2008 года.  Ад пачатку "мяшкоўцы" тры разы запар перамагалі на хатнім турніры, аднак наступныя тры гады брэсцкі трафей даставаўся гасцям.