У Брэсце памёр 18-гадовы памежнік

У Брэсце памёр 18-гадовы памежнік

У Брэсце памёр 18-гадовы памежнік Павел Сігнееў, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта. Яго прызвалі з Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. У Брэсце хлопец навучаўся з лістапада 2019-га па спецыяльнасці "інспектар памежнай службы".

Аднак у памежніка ўзніклі праблемы са здароўем. 7 студзеня яго завезлі ў Брэсцкую гарадскую бальніцу хуткай меддапамогі, пасля — у Брэсцкую абласную бальніцу. Лекары змагаліся за яго жыццё на працягу двух тыдняў. 20 студзеня хлопец памёр. Якая менавіта ў яго была цяжкая хвароба, не паведамляецца (nn.by інфармуе, што гэта быў менінгіт).

У лістападзе мінулага года трагічная гісторыя адбылася ў Мазырскім памежным атрадзе. Там загінуў 20-гадовы яфрэйтар. Яго цела знайшлі з прыкметамі суіцыду. У кастрычніку спробу суіцыду ўчыніў 27-гадовы капітан Полацкага памежнага атрада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі