У БПЦ пацвердзілі, што ў манастыры, у які ездзілі Лукашэнкі, выявілі каранавірус

У БПЦ пацвердзілі, што ў манастыры, у які ездзілі Лукашэнкі, выявілі каранавірус

У мужчынскім праваслаўным манастыры ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна выявілі каранавірус. Спачатку пра гэта з'явілася неафіцыйная інфармацыя (пра дваіх заражаных і паўсотні іх кантактаў). У аўторак яе Радыё Свабода пацвердзіў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы пратаярэй Сяргей Лепін. Паводле яго слоў, манастыр знаходзіцца на каранціне. Колькі чалавек там заражаныя каранавірусам, ён не ведае. Вядома, што ў Лядзенскім манастыры жыве каля 20 чалавек: манахі, паслушнікі, некалькі супрацоўнікаў. На каранціне там знаходзіцца і ігумен манастыра.

Чаму такая ўвага да сітуацыі ў згаданым праваслаўным манастыры? Справа ў тым, што 19 красавіка на Вялікдзень яго наведаў Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем. Яны пабывалі ў Свята-Благавешчанскім Лядзенскім храме, які знаходзіцца на манастырскай тэрыторыі. Як паведамляе TUT.by, першы станоўчы тэст, узяты ў мясцовых насельнікаў, прыйшоў праз тры дні пасля прыезду Лукашэнкі.

Раней на каранцін трапілі некалькі іншых праваслаўных маныстыроў, а сярод іх і Жыровіцкі, які ў траўні збіраецца адзначыць юбілейныя святы. Відавочна, што пачалі адчувацца наступствы святкавання праваслаўнага Вялікадня, якое хоць з меншай колькасцю вернікаў, але адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі