У Босніі з-за паводкі эвакуявалі паўмільёна чалавек

Кіраўнік МЗС краіны Златка Лагумджыя заявіў, што такой колькасці бежанцаў краіна не ведала з часоў вайны ў 1992-95 гадах.



Каля чвэрці чатырохмільённага насельніцтва Босніі і Герцагавіны пакутуюць ад недахопу чыстай вады, адзначае ВВС. Больш за 100 тысяч жылых дамоў апынуліся разбуранымі, моцна пацярпела дарожная інфраструктура краіны.



Суседнія Сербія і Харватыя пацярпелі ад паводкі не менш: дакладных лічбаў пакуль няма, аднак лік пацярпелых таксама ідзе на сотні тысяч.



Паводле апошніх звестак, ад стыхіі на Балканах загінулі не менш за 40 чалавек. Мяркуецца, што ахвяр можа быць значна больш, аднак ратавальнікі пакуль не дабраліся да аддаленых населеных пунктаў.



Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі