У Бешанковічах свята — зноў узводзяць пантонны мост праз Заходнюю Дзвіну
![Пантонны мост](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/m02.jpg.webp?itok=gMv0FsvR)
Пантонны мост / t.me/modmilby/
У Бешанковічах свята — зноў узводзяць пантонны мост праз Заходнюю Дзвіну. Яго даўжыня складае больш за 150 метраў, ён здольны вытрымаць нагрузку каля 20 тон.
Пастаянны мост не будуюць, відаць, з-за адсутнасці сродкаў. Таму штогод у пачатку траўня вайскоўцы наладжваюць пераправу, якая звязвае дзве часткі пасёлка, і абслугоўваюць яе. Восенню пантонны мост зноў разбяруць, і людзям давядзецца альбо перабірацца праз раку, альбо ехаць па аб'язной дарозе.
![У Бешанковічах свята — зноў узводзяць пантонны мост праз Заходнюю Дзвіну](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/M01_1.jpg.webp?itok=aDG2Gc7h)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.