У Берліне заявілі, што Меркель сустрэнецца з Ціханоўскай 6 кастрычніка

У Берліне заявілі, што Меркель сустрэнецца з Ціханоўскай 6 кастрычніка

У Берліне заявілі, што канцлер Германіі Ангела Меркель сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай 6 кастрычніка. Сустрэча пачнецца а 16-й гадзіне паводле беларускага часу. Пра гэта паведаміла намеснік афіцыйнага прадстаўніка кабміна Германіі Ульрыке Дэмер. Паводле яе слоў, "у цэнтры ўвагі будзе сітуацыя ў Беларусі, якая складваецца пасля прэзідэнцкіх выбараў".

У Дэмер спыталі пра статус Ціханоўскай, у якім яна прыедзе ў Германію. "Яна — кандыдат у прэзідэнты", — заявіла намеснік афіцыйнага прадстаўніка кабміна.

Як паведамляе ТАСС, на 7 кастрычніка ў Святланы Ціханоўскай запланаваны перамовы з кіраўніком МЗС Германіі Хайка Маасам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі