У Белгарадскай вобласці РФ спрацавала СПА, выбухі чулі і ў Севастопалі

Пажар у вёсцы Якаўлева Белгарадскай вобласці / Telegram
Пажар у вёсцы Якаўлева Белгарадскай вобласці / Telegram

У Белгарадскай вобласці Расіі гэтым ранкам спрацавала сістэма СПА, пацвердзіў губернатар Вячаслаў Гладкоў. Па яго словах, ракеты збілі над вёскай Куляшоўка Краснагвардзейскага раёна

"Па папярэдняй інфармацыі пацярпелых няма. Ёсць пашкоджанне лініі электраперадачы. Усе аператыўныя і аварыйныя службы выехалі на месца для ліквідацыі наступстваў", — піша Гладкоў у Telegram. Між тым мясцовыя паблікі паведамляюць пра пажар у вёсцы Якаўлева: "Па словах мясцовых жыхароў, перад узгараннем быў зычны гук падобны на выбух".

Выбухі сёння раніцай чулі і ў акупаваным Севастопалі. Мясцовыя СМІ пішуць, што было "вельмі гучна". "У 6:50 нешта свяцілася, ляцела і яго нагнаў стрэл — і пасыпаліся іскры", — сцвярджалі відавочцы. Губернатар Севастопаля Міхаіл Развазжаеў сцвярджае, што над акваторыяй мора быў збіты беспілотнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі