Як мінімум тры чалавекі загінулі, яшчэ шэсць пацярпелі ў выніку надзвычайнага здарэння на аэрадроме пад Разанню. Там ад выбуху загарэўся бензавоз. Пра гэта паведамляюць расійскія медыя са спасылкай на прадстаўніка надзвычайных службаў.
"Папярэдне, адбылося ўзгаранне бензавоза ў выніку выбуху. Пацярпелі, па папярэдняй інфармацыі, дзевяць чалавек, трое з іх загінулі", — сказала крыніца. У выніку выбуху бензавоза пацярпеў таксама самалёт.
Яшчэ два самалёты Ту-95 пашкоджаныя ў выніку атакі дрона на авіябазе ў Энгельсе Саратаўскай вобласці. Двое вайскоўцаў параненыя. Паводле звестак крыніц ASTRA, пашкоджанні атрымалі два бамбавікі-ракетаносцы Ту-95. Менавіта з аэрадрома ў Энгельсе выляталі Ту-95 ва Украіну, пісалі ўкраінскія СМІ.