У беларускім войску ў 2016 годзе скароцяць каля 1,3 тыс пасадаў

У беларускім войску ў 2016 годзе скароцяць каля 1,3 тыс пасадаў

Каля 1,3 тысяч пасадаў скароцяць у беларускім войску цягам 2016 года. Пра гэта заяўляе дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась.

“Гэта будзе не за кошт баявых частак, а за кошт так званага абозу” , — тлумачыць дзяржсакратар.

МНС будзе пазбаўляецца ад часткі кантрольных і наглядных функцый. Сёлета за кошт пераразмеркавання кадраў там скароцяць 500 пасадаў кантралёраў. Падобная праца праводзіцца і ў МУС. Нягледзечы на тое, што цяпер ствараецца падраздзяленне па ахове БелАЭС, міліцыя не будзе для гэтага павялічваць агульную колькасць асабовага складу, а як раз зоймецца пераразмеркаваннем.

Па словах Зася, цяпер у краіне стаіць пытанне аптымізацыі сілавых структур, перагляду іх функцый, задачаў і колькасці. Кардынальна рэфармаваць дзеючую сістэму, якая эфектыўна працуе, пакуль неабходнасці няма, паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі