У беларускіх школах адкрыюць 150 інжынерных класаў

З 1 верасня ў школах Беларусі адкрыюць 150 інжынерных класаў. Іх абсталююць сучасным робататэхнічным абсталяваннем, якое дазволіць школьнікам рознага ўзросту засвойваць "прафесіі будучыні". Распрацоўкай "тэхнічных міні-лабараторый" займаецца расійская кампанія, якая летась выйграла тэндар, што праводзіла Мінадукацыі, піша minsknews.by.

Прэзентацыя інжынернага класа прайшла ў сталічнай СШ № 105. Школьнікі атрымаюць магчымасць вывучаць робататэхніку, 3D-мадэляванне, мікраэлектроніку, квадракоптары і нэйраінтэрфэйсы.

Займацца ў інжынерных класах змогуць дзеці з 5-6 гадоў. Плануецца, што з 2023 года іх навучэнцы будуць паступаць на льготных умовах у ВНУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.