У беларускага легіянера "Волгі" Антона Пуцілы праблемы з ваенкаматам

Ляцела наша каманда ў Турцыю з праблемамі. Як паведамляла Еўрарадыё, у мінскім аэрапорце не змаглі з першага разу прайсці памежны кантроль Антон Пуціла і Ягор Філіпенка (на здымку). Таму зборная паляцела без іх. Футбалісты мусілі далучыцца да яе пазней.

Як распавёў Антон Пуціла "Прессболу", прычынай здарэння ў аэрапорце сталі "праблемы з ваенкаматам". Ён спадзяецца, што Беларуская федэрацыя футбола дапаможа іх вырашыць. Пуціле 26 гадоў, з 2013 года ён выступае за расійскі клуб "Волга" з Ніжняга Ноўгарада.



Нагадаем, што 19 лістапада каманда Георгія Кандрацьева згуляе яшчэ адзін таварыскі матч, на гэты раз са зборнай Турцыі. Беларускае тэлебачанне яго не пакажа.
 

Фота — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі