У Беларусі зніжаецца ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя

У Беларусі зніжаецца ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя

У Беларусі зніжаецца ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя. Год таму было 1,1%, на 1 чэрвеня 2017-га — 0,9% (столькі ж было і на 1 траўня), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Адзначаецца, што калі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях у траўні зарэгістраванае беспрацоўе засталося на ранейшым узроўні, дык у іншых рэгіёнах знізілася (у Мінску — да 0,4%).

На 1 чэрвеня беспрацоўных на ўліку налічвалася 37482 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі