Вы тут

У Беларусі збіраюцца пераразмеркаваць сродкі дарожнага збору

БЕЛТА

У Беларусі збіраюцца пераразмеркаваць сродкі дарожнага збору. Замест цяперашніх 50% сабраных грошай на будаўніцтва і рамонт мясцовых дарог могуць накіраваць 75%, пакінуўшы рэспубліканскаму бюджэту толькі 25%. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аксана Няхайчык. Паводле яе слоў, змены залежаць ад таго, як будзе здзяйсняцца дарожны збор. "Магчыма, дастаткова будзе 25% сумы — у рэспубліканскі бюджэт", — кажа дэпутат.

Выплата дарожнага збору ў Беларусі з 2014-га прывязаная да прахаджэння тэхагляду. Велічыня збору залежыць ад таго, юрыдычнай ці фізічнай асобе належыць машына, а таксама ад масы і ўзросту машыны. Узнікла праблема — аўтаўладальнікі (больш за 30%), каб не плаціць дарожны збор, пачалі ігнараваць тэхагляд, нават нягледзячы на штрафы.