У Беларусі заўтра пачнуцца контрдыверсійныя вучэнні

У аўторак, 2 чэрвеня, у Беларусі пройдуць контрдыверсійныя вучэнні. У іх возьмуць удзел вайскоўцы адной з брыгад Узброеных сілаў. Яны будуць адпрацоўваць пытанні па прыняцці камандаваннем рашэння на вядзенння контрдыверсійных дзеянняў.

Як інфармуе РІА "Новости", брыгада адпрацуе сумесныя дзеянні з падраздзяленнямі Сілаў спецыяльных аперацый з выкарыстаннем беспілотнікаў, верталётаў, падраздзяленняў разведкі і радыёэлектроннай барацьбы, пошукава-вышуковых сабак. Адзначаецца, што вучэнні дазволяць не толькі ўдасканаліць тактыку выкарыстання падраздзяленняў мабільных брыгад, але і выпрацаваць новыя падыходы да іх падрыхтоўкі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі