Вы тут

У Беларусі затрымалі чацвярых супрацоўнікаў ГРУ РФ

Пётр Пятроўскі / З архіву Еўрарадыё

У Беларусі затрымалі 4 супрацоўнікаў ГРУ РФ. Гэтая інфармацыя нібыта прагучала 9 ліпеня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі СМІ, сцвярджаў яе ўдзельнік, эксперт Аналітычнага цэнтра РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі. Ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што гэтыя асобы "у камандзе [блогера Сяргея] Ціханоўскага... працавалі".

Пятроўскі не ўдакладніў, хто агучыў такую інфармацыю. А пазней паведамленне выдаліў і аб'явіў напісанае пра чатырох супрацоўнікаў ГРУ жартам.

Пётр Пятроўскі дакладна быў на гэтай сустрэчы. На скрыншоце з відэа АНТ ён сядзіць другі злева ў другім шэрагу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.