У Беларусі зарэгістравалі першы выпадак “тэлефоннага флуду” (відэа)

У Беларусі зарэгістравалі першы выпадак “тэлефоннага флуду” (відэа)

У Беларусі зарэгістравалі першы выпадак “тэлефоннага флуду”. Пацярпела фірма, якая займалася рэалізацыяй электратранспарту. Яна стала ахвярай DDOS-атакі ў фармаце GSM. У праграме “ЧП.by” на тэлеканале “НТВ-Беларусь” прагучала, што калі да фірмы не змаглі датэлефанавацца кліенты, яе кіраўніцтва звярнулася ў міліцыю. Высветлілася, што тэлефанаванні з невядомых нумароў (да 600 за кароткі прамежак часу) арганізавалі двое маладых людзей, жыхароў сталіцы, якія таксама займаюцца продажам электратранспарту ў інтэрнэце. Такім чынам яны спрабавалі падарваць аўтарытэт сваіх канкурэнтаў.

Начальнік упраўлення па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Кавалёў кажа, што выпадкі “тэлефоннага флуду” маглі здарацца ў Беларусі і раней, але іх ахвяры не звярталіся да праваахоўнікаў. Магчыма, з-за таго, што проста не ведалі пра “атаку”, ахвярамі якой яны сталі. Такім чынам, судовай практыкі пакуль няма. Кавалёў мяркуе, што дзеянні зламыснікаў могуць быць кваліфікаваныя па двух артыкулах — “Камп’ютарны сабатаж” (ч. 1 арт. 351 КК) і “Выкарыстанне шкоднаснага праграмнага забеспячэння” (арт. 354 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі