У Беларусі зацвердзілі пералік імпарту для санітарна-гігіенічнай экспертызы

У Беларусі зацвердзілі пералік імпарту для санітарна-гігіенічнай экспертызы

У Беларусі зацверджаны падрабязны пералік імпартных тавараў, якія павінны праходзіць дзяржаўную санітарна-гігіенічную экспертызу. Пералік прыняў галоўны санітарны лекар краіны сваёй пастановай №47 ад 10 верасня 2015 года ў развіццё ўрадавай пастановы №666.

У пералік тавараў, якія павінны праходзіць такую экспертызу, трапілі практычна ўсе прадукты харчавання — ад хлебабулачных вырабаў і гарбаты да морапрадуктаў і алкагольных напояў. Таксама ў спісе шмат пазіцыяў у раздзеле “Тавары дзіцячага асартыменту” — тут і вопратка для дзяцей, і канцылярскія тавары, і сродкі гігіены, і дзіцячая мэбля.

Сярод іншых груп тавараў — матэрыялы для водазабеспячэння, касметычная прадукцыя, бытавая хімія, мэбля і будматэрыялы, паведамляе afn.by

Як раней растлумачылі чыноўнікі, правядзенне санітарна-гігіенічнай экспертызы не прывядзе да значнага падаражэння імпартнай прадукцыі. Аднак самі імпарцёры выказваюць занепакоенасць такім новаўвядзеннем і просяць адмяніць урадавую пастанову.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі