У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную каву ў пакеціках
![У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную каву ў пакеціках](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kava-0804.jpg.webp?itok=vf3_-KJh)
Дзяржстандарт унёс у "чорны спіс" некалькі відаў распушчальнай кавы ў пакеціках марак Jacobs і "Жакей". Прычынай сталі шкодныя для здароўя падсалоджвальнікі ў каве, піша Intex-press.
Небяспечнымі ў Беларусі прызнаныя два віды кавы Jacobs "тры ў адным" — класіка і мяккая, а таксама тры віды кавы "Жакей" "тры ў адным" — карамель, моцная і мяккая.
Аккрамя цукру ролю падсалоджвальнікаў у каве выконваюць цыкламат натрыю, ацэсульфам калію і аспартам.
Іх забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі з 10 жніўня. Прадаўцоў, якія не прыбяруць іх з паліц, могуць сур'ёзна пакараць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.