У Беларусі з 2019-га транспартны падатак адвяжуць ад тэхагляду

У Беларусі з 2019-га транспартны падатак адвяжуць ад тэхагляду

У Беларусі транспартны падатак (дзяржпошліну на допуск да ўдзелу ў дарожным руху) адвяжуць ад тэхагляду. Мяркуецца, што новая схема стартуе з 1 ліпеня 2019-га. Пра гэта ў пятніцу ў Палаце прадстаўнікоў заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Ён адзначыў, што кіроўцы змогуць аплачваць падатак у АРІП (Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы) "на тэрмін ад аднаго месяца". Такім чынам, урад улічыць просьбы тых кіроўцаў, якія не выкарыстоўваюць машыну на працягу ўсяго года. Цяпер застаецца стварыць сістэму кантроля, каб выяўляць неплацельшчыкаў (давядзецца параўноўваць розныя базы), і ім давядзецца заплаціць удвая.

Румас падкрэсліў, што транспартны падатак не будуць уключаць у кошт паліва. Як кіроўцы будуць плаціць падатак распавядае прэм'ер-міністр Сяргей Румас, глядзіце відэа:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі