У Беларусі вызначылі пункты прыпынкаў дальнабойшчыкаў

У Беларусі вызначылі пункты прыпынкаў дальнабойшчыкаў

Замежныя дальнабойшчыкі, якія едуць праз Беларусь транзітам, павінны спыняцца для адпачынку, харчавання і запраўкі толькі ў вызначаных пунктах. Такую меру з 00:00 19 сакавіка ўвяло Міністэрства транспарту і камунікацый.

Рашэнне прынятае Міжведамаснай працоўнай групай, каб спыніць распаўсюд каранавіруса. На АЗС, вызначаных Мінтрансам, будзе ўведзены санітарна-эпідэміялагічны кантроль. 

За выкананнем распараджэння будуць сачыць супрацоўнікі Транспартнай інспекцыі Мінтранса.

У Беларусі вызначылі пункты прыпынкаў дальнабойшчыкаў
Мапа прыпынкаў / mintrans.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі