У Беларусі вынайшлі акумулятар з бульбы (відэа)

Як паведамляе тэлеканал СТВ, 11-класнік Марцін Марцішко вучыцца ў Адэльскай вясковай школе. Паміж цынкавай і меднай пласцінай ён змясціў бульбяное пюрэ. Паведамляецца, што атрыманай электраэнэргіі хапіла на тое, каб святлодыёдная лямпа гарэла без перапынку амаль два тыдні.



Над такой схемай школьнік з настаўнікам працавалі тры гады — спрабавалаі розныя гатункі бульбы, мянялі адлегласць паміж пласцінамі. Вынаходнікі кажуць, што галоўнае — не перасаліць бульбу пры варцы, бо тады рэзка зніжаецца парцягласць працы акумулятара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі