Вы тут

У Беларусі выбралі культурную сталіцу 2021 года

Барысаў / planetabelarus.by

У Беларусі выбралі культурную сталіцу 2021 года. Ёй стаў старажытны горад Барысаў, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства культуры. 13 траўня рашэнне прыняла яго калегія. На званне культурнай сталіцы таксама прэтэндавалі Глыбокае і Мсціслаў.

Барысаву больш за 900 гадоў. Магдэбургскае права атрымаў у 1563 годзе. Цяпер гэта раённы цэнтр Мінскай вобласці. Ва ўсім свеце горад ведаюць, дзякуючы футбольнай камандзе БАТЭ.

Сёлета тытул "Культурнай сталіцы Беларусі" мае Ліда. Сама гэта рэспубліканская акцыя праводзіцца Мінкультам з 2010 года. У абраным "сталіцай" горадзе рэалізуюцца розныя інавацыйныя праекты, прэзентуецца іх культурная самабытнасць, папулярызуюцца традыцыі, дасягненні нацыянальнай культуры. Робяцца захады па павышэнні турыстычнай прывабнасці горада. Раней статус культурнай сталіцы Беларусі мелі Полацк, Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна, Бабруйск, Наваполацк і Пінск.

Пасяджэнне калегіі Мінкультуры праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі / twitter.com/KulturyMin
twitter.com/KulturyMin

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.