Вы тут

У Беларусі ўжо 69 тысяч выпадкаў каранавіруса, памерлі яшчэ тры чалавекі

Тэстаў сталі рабмць значна менш, чым раней / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У Беларусі ўжо 69005 выпадкаў каранавіруса. Як паведамляе БЕЛТА, за апошнія суткі зарэгістравалі 58 новых выпадкаў (напярэдадні было +97). Памерлі яшчэ тры чалавекі (у папярэднія суткі было +2), колькасць ахвяр дасягнула 592.

Выпісаны з бальніц 65219 чалавек (+228, напярэдадні было +56).

Сцвярджаецца, што ўжо праведзены 1 мільён 377 тысяч 540 тэстаў на каранавірус (+1351, у папярэднія суткі было +3498, а раней — +9380).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.