У Беларусі ўзаконяць тры новыя версіі герба

У Беларусі ўзаконяць тры новыя версіі герба

Адразу тры версіі дзяржаўнага герба і адну эталонную выяву дзяржаўнага сцяга зацвердзяць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэтыя выявы будуць прынятыя дадаткам да змяненняў у закон "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь", які рыхтуецца да першага чытання. Пра падрабязнасці агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Віктар Свіла.

Цяпер закон мае тры дадаткі — чорна-белую выяву дзяржаўнага герба, партытуру і тэкст дзяржаўнага гімна. Плануецца што колькасць дадаткаў вырасце да сямі. У прыватнасці, прапануецца дадаць эталонную выяву дзяржаўнага сцяга. 

А ў дадатак да чорна-белай версіі герба з'явяцца залатая, срэбраная і шматколерная. "Некаторыя яго элементы (каласы, кветкі) будуць прамаляваныя больш дэталёва з дапамогай новых камп'ютэрных тэхналогій. Менш мілітарызаванай стане стане зорка. Нахіл восі зямнога шара змяняецца так, каб абрысы межаў краіны знаходзіліся ў цэнтры", — распавёў падрабязнасці Свіла. 

Парламентар патлумачыў, што ў свой час ў малюнку зямнога шара захавалі арыентацыю на СССР. "Беларусь — суверэнная дзяржава, у цэнтр кампазіцыі лагічна змясціць яе", — абгрунтаваў ён змены ў гербе. Аднак ідэалагічны змест дзяржаўных сімвалаў застаецца нязменным, запэўніў Свіла. 

Плануецца, што змяненні ў закон пра дзяржаўныя сімвалы будуць разглядацца на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 21 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі