Вы тут

У Беларусі ў студзені істотна знізіўся сярэдні заробак

Сярэдні заробак у студзені быў меншы за 500 долараў / БЕЛТА

У Беларусі ў студзені істотна знізіўся сярэдні заробак — амаль на 185 рублёў. Гэта вынікае са статыстыкі Белстата. Калі ў снежні 2020-га сярэдні заробак складаў 1474,6 рубля ($576,5), дык у пачатку 2021-га — 1290 рублёў (больш за $495). У лістападзе мінулага года сярэдні заробак складаў 1300,5 рубля ($503).

Дарэчы, па выніках 2020 года толькі ў двух раёнах краіны сярэдні заробак перавысіў абяцаныя 500 долараў у эквіваленце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.