У Беларусі ў сферы ЖКГ выкрылі маштабную злачынную схему

У Беларусі ў сферы ЖКГ выкрылі маштабную злачынную схему

У Беларусі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі выкрылі маштабную злачынную схему. Па звестках праваахоўнікаў у яе рэалізацыі ўдзельнічалі кіраўнікі прадпрыемстваў ЖКГ больш чым з трох дзясяткаў раёнаў усіх абласцей нашай краіны. Распачатыя 36 крымінальных спраў, страты ацэньваюцца на суму больш за 20 млрд недэнамінаваных рублёў.

Як інфармуе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама, крымінальную справу распачалі ў адносінах былога дырэктара магілёўскага прадпрыемства “Жылкамгас”, артыкул — “Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў” (ч. 3 арт. 426 КК). Сцвярджаецца, што яго супрацьпраўныя дзеянні былі часткай згаданай схемы, якая была выяўлена аператыўнікамі раней. Прадпрыемствам пастаўляліся таварна-матэрыяльныя каштоўнасці па завышаных цэнах.

У 2012-2015 гадах “устойлівая злачынная група”, якую ачольваў дырэктар і заснавальнік больш дзясятка розных камерцыйных структур у Мінску, у змове з кіраўнікамі прадпрыемстваў ЖКГ пастаўляла ім помпавае абсталяванне па цане, якая была завышаная ў 13 разоў. Верагодна, маецца на ўвазе гучная справа з затрыманнем бізнесмена Аляксандра Кныровіча і службовых асоб сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, пра якую ў пачатку 2017 года аб’явіў КДБ.

Цяпер стала вядома, што ў шасці раёнах Магілёўскай вобласці распачалі крымінальныя справы ў адносінах кіраўнікоў прадпрыемстваў ЖКГ. Страты ад іх дзейнасці ацанілі на суму больш за 450 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі