Вы тут

У Беларусі сярэдні заробак знізіўся пасля двух месяцаў росту

sb.by

У Беларусі намінальны налічаны сярэдні заробак знізіўся пасля двух месяцаў росту. У жніўні ён складаў 1117,8 рубля, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт. У параўнанні з ліпенем сярэдні заробак знізіўся на 10,7 рубля. У траўні 2019-га ён зніжаўся на 2,1 рубля — да 1071,6, а ў чэрвені складаў 1080,5 рубля.

У Мінску сярэдняя зарплата ў жніўні складала 1512,8 рубля, у Мінскай вобласці — Br1165,1, у Гомельскай  — 1004, у Гродзенскай — 966,4, у Брэсцкай — 967,3, у Віцебскай — 957,8, у Магілёўскай — 934,6 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.