У Беларусі стала на 8 генералаў больш

Ушанаванне афіцэраў у Палацы Незалежнасці / president.gov.by
Ушанаванне афіцэраў у Палацы Незалежнасці / president.gov.by

10 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны кадравым вайскоўцам, супрацоўнікам Следчага камітэта, органаў унутраных спраў, унутраных войскаў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У Беларусі стала адразу на 8 генералаў больш! Цырымонія ўшанавання выпускнікоў ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу прайшла ў Палацы Незалежнасці, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Пагоны генерал-маёра атрымалі начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра Узброеных Сіл Уладзіслаў Будзік (яго папярэднік Канстанцін Чарнецкі быў адхілены ад працы пасля таго, як у Печах загінуў салдат тэрміновай службы Аляксандр Коржыч), памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі, начальнік сувязі Узброеных Сіл — начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Алег Мішчанка і першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў — начальнік штаба Ігар Бурмістраў.

Таксама Лукашэнка ўручыў пагоны генерал-маёра юстыцыі начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Сяргею Паско і начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Андрэю Лісу. Пагоны генерал-маёра міліцыі ўручаныя начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Аляксандру Васільеву, а пагоны генерал-маёра ўнутранай службы — намесніку Міністра па надзвычайных сітуацыях Анатолю Далгаляўцу.

В Беларуси стало на 8 генералов больше
Аляксандр Лукашэнка ўручае генеральскія пагоны / president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі