У Беларусі скароцяць колькасць відаў рамеснай дзейнасці

Рамеснікі

Рамеснікі / 1prof.by

У Беларусі скароцяць колькасць відаў рамеснай дзейнасці. Як чакаецца, у бліжэйшы час іх пералік зацвердзіць урад, распавёў міністр эканомікі Юрый Чабатар. Паводле яго слоў, пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Ужо падрыхтаваны праект адпаведнага ўказа.

Ва ўрадзе абяцаюць "захаванне аўтэнтычных, самабытных нашых рамёстваў". "Усё гэта павінна вырабляцца рамеснікамі сваімі рукамі і з дапамогай прымітыўных прылад працы, — кажа Чабатар. — ...Гэта значыць тыя віды, якія папулярныя і развітыя, напрыклад, выраб вырабаў з эпаксіднай смалы, гіпсу, варэнне мыла… Тут няма нашай беларускай самабытнасці. Значыць, такія віды дзейнасці з гэтага пераліку знікнуць".

Для "самых унікальных рамеснікаў" прадугледжаны спецыяльны збор — 6,5 рубля ў месяц. Тыя віды рамеснай дзейнасці, якія не трапяць у новы пералік, можна будзе ажыццяўляць, напрыклад, у якасці самазанятых з выплатай падатку на прафесійны даход — гэта 10% ад даходаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі