У Беларусі школьнікі з 14 гадоў пачнуць працаваць у вольны час

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік заявіў, што ў нашай краіне неабходна неадкладна прымаць рашэнні па барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў і псіхатропных рэчываў. Ён лічыць, што адказнасць мусіць стаць "больш жорсткай на парадак". "Гэта не тая сфера, дзе можна праяўляць гуманнасць ў адносінах да тых, хто можа загубіць сотні людзей", — цытуе словы Тозіка БЕЛТА.



Удзельнікі камісіі абмеркавалі арганізацыю работы па часовай працоўнай занятасці непаўнагадовых. Канстатавалася, што "многія падлеткі самі не могуць арганізаваць вольны час, з-за чаго нярэдка трапляюць у непрыемныя сітуацыі". Таму Анатоль Тозік даручыў міністэрствам адукацыі, працы і аховы здароўя падрыхтаваць пашыраныя прапановы "аб рэальным уцягванні ў працоўную дзейнасць школьнікаў як мінімум з 14-гадовага ўзросту ў вольны ад навучання час". Чыноўнікі мяркуюць, што такі праект выкліча ў юнакоў зацікаўленасць.
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі