У Беларусі рэфармуюць сістэму кіравання дзяржаўнымі фінансамі

У Беларусі рэфармуюць сістэму кіравання дзяржаўнымі фінансамі

У Беларусі рэфармуюць сістэму кіравання дзяржаўнымі фінансамі. Гэта прадугледжана пастановай ураду ад 23 снежня. Стратэгію рэфармавання падрыхтуюць на аснове ацэнкі эфектыўнасці кіравання дзяржфінансамі, якую правёў Сусветны банк у адпаведнасці з міжнароднай метадалогіяй. Яна мусіць уключаць комплекс мер, неабходных для дасягнення доўгатэрміновай збалансаванасці і ўстойлівасці бюджэтнай сістэмы і павышэння якасці кіравання.

У Беларусі мусіць павышацца рэалістычнасць бюджэту, укараняцца яго сярэднетэрміновае планаванне. Кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў мусіць узмацняцца, а механізмы кіравання дзярждоўгам — удасканальвацца.

БЕЛТА паведамляе, што для рэалізацыі стратэгіі ствараецца міжведамственны савет, які ачоліць першы намеснік прэм'ера Васіль Мацюшэўскі. Ён будзе мець найперш каардынацыйныя функцыі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі