У Беларусі праблемы з доступам у тэлеграм

У Беларусі праблемы з доступам у тэлеграм

Прыкладна ў 11:15 доступ у тэлеграм у Беларусі пачаў абмяжоўвацца. Праблемы назіраюцца як на мабільным, так і на "дротавым" інтэрнэце ("Белтэлекам", А1). Новыя паведамленні ці не грузяцца ўвогуле, ці грузяцца па некалькі хвілінаў.

Некалькі парадаў на гэты выпадак:

- адпраўляйце тэкст асобна, а карцінкі асобна. Калі нават не падгрузяцца карцінкі — дойдзе тэкст;

- карыстайцеся проксі для тэлеграма (напрыклад, такім);

- пастаўце на кампутары і тэлефоны Psiphon і/ці іншыя праграмы для абыхода блакіровак;

- чытайце Еўрарадыё на сайце euroradio.pl — ён пакуль дасяжны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі