У бліжэйшыя гады ў Беларусі плануюць адмовіцца ад папяровых рэцэптаў на лекі і перайсці на электронныя. Пра гэта паведаміў дырэктар РНПЦ медтэхналогій Дзмітрый Рузанаў падчас форуму ў Санкт-Пецярбургу, пішуць "Мінск-Навіны".
Ён назваў электронны рэцэпт адным з найбольш паспяховых праектаў у краіне.
Рузанаў падкрэсліў, што ў Беларусі рэалізуецца і мноства іншых праектаў, звязаных з выкарыстаннем мабільных прыстасаванняў. Яны дазваляюць дактарам пастаянна сачыць за станам пацыента.
Па словах дырэктара РНПЦ, важна, каб пацыент атрымліваў інфармацыю з праграмы ў тэлефоне ў сваю амбулаторную карту. А доктар заахвочваў бы яго да выкарыстання мабільных прыстасаванняў.