Вы тут

У Беларусі першы медаль на чэмпіянатах свету ў боксе за апошнія 6 гадоў

Яўген Кармільчык / AIBA Boxing

У Беларусі першы медаль на чэмпіянатах свету ў боксе за апошнія 6 гадоў. На спаборніцтвах у Сербіі бронзу ўзяў Яўген Кармільчык у катэгорыі 48 кг. У чацвер ён саступіў у паўфінале Тэміртасу Жусупаву з Казахстана.

Напярэдадні гэтага паядынка ў казахстанскіх спартыўных выданнях беларуса называлі "дзікім накаўцёрам". Кармільчык у двух з трох баёў на чэмпіянаце свету ў Сербіі адправіў сапернікаў у накаўт ужо ў першым раўндзе.

Кармільчыку 23 гады, ён з Гродзеншчыны. У бокс прыйшоў у 13 гадоў. Яго рост — 154 см.

Папярэдні медаль для Беларусі на сусветных першынствах у 2015-м заваяваў Дзмітрый Асанаў. Гэта таксама была бронза.

Пазней стала вядома, што ў фінал у катэгорыі 80 кг выйшаў беларус Аляксей Алфёраў. Срэбра ён сабе ўжо забяспечыў. Адразу два медалі сусветнага першынства беларускія баксёры не заваёўвалі з 2003 года.

Беларуская зборная, Яўген Кармільчык у цэнтры / boxingbelarus.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.