Украінскі баксёр Вусік назваў сваё затрыманне ў Польшчы "непаразуменнем"

Аляксандр Вусік

Аляксандр Вусік / pap.pl

Украінскі баксёр Аляксандр Вусік, чэмпіён свету WBC, WBO, WBA, IBF і IBO ў найцяжэйшай вазе, назваў сваё затрыманне ў Польшчы "непаразуменнем, якое хутка вырашылася", піша hromadske.ua. Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 17 верасня ў аэрапорце Кракава. На відэа відаць, што рукі славутага спартсмена былі ў кайданках. "Украіна катэгарычна не ўспрымае прадэманстраванае на відэа стаўленне да свайго грамадзяніна і чэмпіёна", — заявілі ва ўкраінскім МЗС.

Пазней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Вусіка адпусцілі. Ён таксама абураны інцыдэнтам і даручыў высветліць усе яго дэталі.

Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне баксёра дагэтуль няма.

Па звестках Onet.pl, прычынай затрымання Аляксандра Вусіка стаў яго пратэст супраць нядопуску на рэйс ягонага спадарожніка. Іх затрымлівалі абодвух.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі