У Беларусі перакуліўся аўтамабіль з вайскоўцамі, ёсць загінулыя

Войска, ілюстрацыйнае фота

Войска, ілюстрацыйнае фота / newsgomel.by

У Беларусі перакуліўся аўтамабіль з вайскоўцамі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

У аварыі загінулі два чалавекі — малодшы сяржант-кантрактнік А. Шабуневіч і шараговец тэрміновай службы К. Кіба. Пацярпелым у аварыі цяпер аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу, заяўляюць у ведамстве.

Абставіны здарэння высвятляе камісія Мінабароны сумесна са Следчым камітэтам і Міністэрствам унутраных спраў.

Сем'ям загінулых абяцаюць аказаць усебаковую дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.