У Беларусі пазыка па заробках за травень складае болей за 300 млрд рублёў

У Беларусі за адзін месяц амаль напалову вырасла колькасць прадпрыемстваў і арганізацый, дзе на 1 чэрвеня не выплацілі заробак. Такія звесткі дае афіцыйная статыстыка.

На 1 чэрвеня 2015 года ў 444 арганізацый была пазыка па выплаце заробкаў перад амаль 76 тысячамі працоўных. Сума пратэрмінаванай пазыкі складае больш за 300 мільярдаў рублёў. Гэта на 94 мільярды болей, чым 1 траўня.

Белстат: У Беларусі знізілася пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце

Пазыкі па выплаце заробкаў маюць пераважна сельгаспрадпрыемствы, таксама сюды трапілі будаўнічыя арганізацыі.

"За 4 месяцы атрымалі 180 тысяч рублёў. Астатняе каўбасой і кансервамі"

У Рагачове работнікам выдалі прэмію канцэнтраваным малаком?

Еўрарадыё неаднаразова распавядала, як на прадпрыемствах выплачваюць заробак натуральнай прадукцыяй. Аднак кіраўніцтва арганізацый інфармацыю абвяргала і ад каментароў адмаўлялася.

Фота: fedpress.ru