У Беларусі павысілі экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

У Беларусі павысілі экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

У Беларусі з 1 ліпеня павысілі экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з яе тэрыторыі за межы ЕАЭС. Урадавая пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін складаюць 61,5 долара за тону (раней — 58,8 долара), на прамагонны бензін — $33,8 за тону (раней — 32,3 долара), на таварныя бензіны, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, маслы змазачныя, дызельнае паліва — 18,4 долара за тону (раней — $17,6).

Папярэдні раз экспартныя пошліны змяняліся з 1 чэрвеня, калі яны павысіліся. А ў траўні было зніжэнне, звязанае з ваганнем цэн на нафту.

БелаПАН адзначае, што з пачатку года стаўка пошліны на сырую нафту, мазут і г. д. павялічылася на 58,9%, на прамагонны бензін — на 59,4%, на таварныя бензіны, дызельнае паліва і г. д. — на 58,6%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі