Вы тут

Беларусь зніжае пошліны на нафту і нафтапрадукты, паднятыя месяц таму

Пошліны ўсталёўваюцца штомесяц у залежнасці ад сітуацыі на рынку / Reuters

Месяц таму Беларусь падняла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з яе тэрыторыі за межы ЕАЭС, а цяпер зніжае іх. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 траўня. 

Паводле эканамічнага аглядальніка Таццяны Манёнак, гэта традыцыйнае змяненне ў сувязі з ваганнем цэн на нафту.

— Пошліны мяняюцца штомесяц у адпаведнасці з сусветнай кан'юнктурай. Яна мяняецца, і ўслед за гэтым расійскі ўрад мяняе пошліны. Беларусь, паколькі крочыць у нагу [з Расіяй. — Еўрарадыё] і падпісала адпаведнае пагадненне, аналагічна мяняе пошліны. Калі павышаецца цана на нафту, павышаюцца пошліны і з пэўным лагам ў часе. А калі зніжаецца, значыць, крыху ніжэй былі цэны на нафту, — кажа Таццяна Манёнак.

Згодна з пастановай Саўміна, сярод іншага зніжаюцца пошліны на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты. Яны складуць $54,9 за тону. Да гэтага пошліна складала $57,6 за тону.

Таксама стануць менш пошліны на прамагонны бензін ($30,1 за тону замест $31,6). І на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, маслы змазачныя ($16,4 за тону замест $17,2 за тону).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.