Вы тут

У Беларусі павялічыліся гранічныя мінімальныя цэны на алкаголь

На беларускім заводзе / З архіву БЕЛТА

У Беларусі з 1 студзеня 2021-га павялічыліся гранічныя мінімальныя цэны на алкаголь. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якое спасылаецца на планы змены ставак акцызаў у бягучым годзе.

Мінімальная адпускная цана за 0,5 літра алкагольнага напою мацункам 40% цяпер складае 5 рублёў 5 капеек (вырасла на 16 капеек), рознічная — 6,68 (вырасла на 21 капейку). Лімітавая мінімальная адпускная цана на пладова-ягаднае віно ўстаноўлена ў памеры 3 рублёў 9 капеек за 0,7 літра мацункам 18% (вырасла на 10 капеек).

Як адзначае TUT.by, гранічныя мінімальныя адпускныя цэны звычайна ніжэйшыя за цэны ў гандлю. Таму малаверагодна, што згаданы алкаголь у крамах падаражэе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.