У Беларусі выраслі акцызы на цыгарэты і аўтапаліва: кошты абяцаюць не падымаць

У Беларусі выраслі акцызы на цыгарэты і аўтапаліва: кошты абяцаюць не падымаць

У Беларусі павялічаныя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы, а таксама аўтамабільны бензін і дызпаліва. Адпаведны ўказ № 92 ад 9 сакавіка 2016 года апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стаўка акцыза на тытунь люлечны, курыльны ўзрасла прыкладна на 50%, на цыгарэты — ад 13 да 37% у залежнасці ад коштавай групы. Акцызы на аўтамабільнае паліва ўзраслі прыкладна ў паўтара разы.

Як запэўніваюць у канцэрне “Белнафтахім”, рост акцызаў на 50% на бензін і дызпаліва не прывядзе да росту рознічных коштаў на іх. На сёння доля акцызаў ў цане на аўтамабільнае паліва вытворчасці беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў складае 21%. Пры гэтым прадпрыемствы канцэрну маюць і надалей прытрымлівацца ўзважанай і сацыяльна адказнай коштавай палітыкі, паведамляе БЕЛТА.

Ці паўплывае рост акцызаў на цыгарэты і тытунь на іх кошты, пакуль невядома. Доля акцызаў і рознічнай цане на гэтую прадукцыю дасягае 54%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі