У Беларусі патрульных міліцыянераў узброяць квадракоптарамі

У Беларусі патрульных міліцыянераў узброяць квадракоптарамі

У Беларусі патрульных міліцыянераў узброяць квадракоптарамі. Пра такія планы на 2022 год заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Паводле яго слоў, будуць створаны спецыяльныя падраздзяленні з дронамі: яны будуць сачыць за парадкам там, куды не даехаць на службовым аўтамабілі ("адсочваць аператыўную абстаноўку на пэўнай тэрыторыі"), паведамляе БЕЛТА.

Летась гомельскія сілавікі хваліліся эксперыментам з прымяненнем беспілотнікаў для патрулявання. Дроны выкарыстоўвалі для выяўлення грамадзян, якія распіваюць спіртное ў грамадскіх месцах. Пра тое, што мэтай новаўвядзенняў з'яўляецца "забеспячэнне бяспекі грамадзян" і "парадак на вуліцах", гаварыў і міністр. Для аператыўнасці рэагавання на правапарушэнне патрульна-паставая служба атрымае больш тэхнічных сродкаў, "у прыватнасці мабільнае відэаназіранне".

"Не дапусцім хаосу на нашых вуліцах і правакацый", заявіў Іван Кубракоў.

У Беларусі патрульных міліцыянераў узброяць квадракоптарамі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі