Вы тут

У Беларусі пачаў дзейнічаць указ, які спрашчае працу рамеснікаў

Фота: Еўрарадыё

У Беларусі пачаў дзейнічаць указ кіраўніка дзяржавы (№ 364 ад 9 кастрычніка 2017 года), які спрашчае працу рамеснікаў. Ім значна пашыраны пералік відаў рамесніцкай дзейнасці, якія можна здзяйсняць без рэгістрацыі ў якасці ІП, толькі па заяўным прынцыпе (усе віды творчасці, якія здзяйсняюцца “на аснове ручной працы”). Калі дагэтуль рамеснікі маглі прадаваць сваю прадукцыю альбо на рынку, альбо праз пасярэдніцтва крамаў, то цяпер яны могуць гэта рабіць па месцы жыхарства ці вытворчасці, а таксама ў любых месцах, прызначаных для гандлю. Яны могуць адпраўляць пакупнікам свае вырабы па пошце, рэкламаваць іх у інтэрнэце.

Для таго, каб у Беларусі стаць рамеснікам, трэба заплаціць збор — адну базавую велічыню на год.

Дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Пётр Арушаньянц кажа, што чакаецца павелічэнне колькасці рамеснікаў у 2 ці 3 разы. Толькі ў Мінску восенню 2017-га іх налічвалася больш за 5 тысяч чалавек.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі