У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд дня — у пятніцу ў Брэсце было +27,8

У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд дня — у пятніцу ў Брэсце было +27,8

У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд дня. Як паведамляе TUT.by  са спасылкай на БелаПАН, 26 красавіка ў Брэсце было +27,8. Гэта вышэй за ранейшы максімум — +26, зафіксаваны ў Гродне ў 1993 годзе.

Пры гэтым у Мінску тэмпература паветра не перавысіла рэкордных значэнняў: у пятніцу тут было +23,8, а ў 1993 годзе ў было +24,5.

Ужо колькі дзён запар у Беларусі трымаецца надзвычай цёплае надвор’е. Тэмпература паветра на 2-7 градусаў перавышае кліматычную норму. Праз адсутнасць дажджоў і цеплыню на рэках назіраецца спад вады, а ў лясах захоўваецца павышаная небяспека пажараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі