Вы тут

У Беларусі новы міністр сельскай гаспадаркі

Ігар Брыло / ont.by

У Беларусі новы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. 10 лютага на гэтую пасаду прызначаны Ігар Брыло. Ён — ураджэнец Барысава, яму 49 гадоў. З 2013 года працаваў на пасадзе намесніка міністра сельскай гаспадаркі, а летась стаў першым намеснікам.

"Я гарантую, што неякасная прадукцыя з нашых прадпрыемстваў выйсці не можа...", гаварыў Брыло ў 2016-м у эфіры аднаго з тэлеканалаў.

Папярэднім міністрам быў Іван Крупко. У канцы мінулага года яго прызначылі старшынёй Гомельскага аблвыканкама.

Таксама ў чацвер гендырэктар прадпрыемства "Спартак" Алег Жыдкоў быў прызначаны на пасаду старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.