У Беларусі на бягучым тыдні захаваецца анамальна цёплае надвор'е

У Беларусі на бягучым тыдні захаваецца анамальна цёплае надвор'е

У Беларусі на бягучым тыдні захаваецца анамальна цёплае надвор'е. Сярэдняя тэмпература паветра будзе на 8 градусаў вышэй за звычайную для другой паловы снежня.

Як паведаміў БЕЛТА Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у аўторак чакаюцца дажджы, моцны вецер (з парывамі да 15-22 метраў за секунду). Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень — 4-10 цяпла. У сераду ў дзённыя гадзіны будзе ўжо 6-12 градусаў са знакам плюс, у начныя гадзіны — 3-9 градусаў вышэй за нуль. Амаль па ўсёй тэрыторыі нашай краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.

У другой палове тыдня ападкаў стане менш, але яны будуць штодня. У чацвер, 24 снежня, на працягу сутак будзе 3-9 цяпла. У пятніцу ўначы чакаецца ад 0 да 5 цяпла, удзень — 2-8 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 26 снежня, на поўначы Беларусі магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 0 да плюс 5, удзень — 1-7 градусаў са знакам плюс. У нядзелю пахаладае, уначы ўжо будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 0 да 5 цяпла. Месцамі прагназуецца мокры снег і дождж.

Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі